Генеральны сакратар NATO параіў Зяленскаму менш крытыкаваць Шольца
Генеральны сакратар NATO Марк Рутэ ў інтэрв’ю агенцтву DPA паведаміў, што раіў прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму менш крытыкаваць канцлера Германіі Олафа Шольца. Рутэ лічыць такую крытыку несправядлівай: паводле яго слоў, мала хто з заходніх саюзнікаў Украіны зрабіў столькі для падтрымкі гэтай краіны, як Шольц і яго ўрад, піша Радыё Свабода.
23.12.2024 / 13:57
Святлана Ціханоўская, Уладзімір Зяленскі і Олаф Шольц. Фота: ОСЦ
У той жа час Рутэ дадаў, што сам ён, у адрозненне ад Шольца, выступае за пастаўкі Украіне нямецкіх ракет далёкага радыусу дзеяння Taurus. Адмова Шольца накіраваць Украіне гэтыя ракеты была адной з прычын крытыкі ў адрас канцлера з боку Зяленскага. Іншай прычынай стала нядаўняя тэлефонная размова Олафа Шольца з Уладзімірам Пуціным.
Марк Рутэ адзначыў таксама, што ў сувязі з вяртаннем на пасаду прэзідэнта ЗША Дональда Трампа (ён павінен прынесці прысягу 20 студзеня), ён чакае больш строгага падыходу Вашынгтона да пытання аб выдатках саюзнікаў па НАТА на абарону.
«Трамп захоча, каб мы рабілі больш», — лічыць генсак NATO.
Паводле яго слоў, цяпер еўрапейскія члены NATO ў цэлым трацяць на абарону больш за 2% свайго сукупнага ВУП. Аднак, калі аб’ём гэтых выдаткаў не будзе павялічвацца і далей, праз 4-5 гадоў у саюзнікаў могуць узнікнуць праблемы са стрымліваннем Расіі, папярэджвае Рутэ.