«Я вельмі стаміўся». У Расіі вайсковец з Бураціі ўцёк з часці, каб пабачыць сваякоў, і забіў сябе

33-гадовы вайсковец пайшоў у самаволку і здзейсніў самагубства.

23.12.2024 / 16:37

Фота: «База»

Уладзімір уцёк з часці, каб пабачыць сваякоў на Новы год, а пасля сустрэчы скончыў жыццё самагубствам.

Цела 33-гадовага вайскоўца знайшлі ў сенцах хаты ягонай цёткі ў сяле Тунка ў Бураціі. Мужчына пакінуў перадсмяротную запіску, піша «База».

«Усім прывітанне, Дзімон, Макс, Ігар, дзеці. Мае дарагія, прабачце мяне за такі слабы ўчынак, я вельмі стаміўся, я больш не змагу трымаць усё ў сабе. Ішоў у самаволку, таму што хацеў пабачыць вас. Бывайце, не лайце мяне і не асуджайце», — гаворыцца ў запісцы.

Уладзімір пакінуў сваю танкавую брыгаду каля тыдня таму, яго шукалі за самавольнае пакіданне часці. У мужчыны засталіся двое дзяцей.

«Хахлы, кожнаму буду горла рэзаць!» Як кантрактнік Толік 24 дні быў ваенным блогерам — пакуль не загінуў на першым жа заданні

Расійскі бацька пайшоў ваяваць ва Украіну пасля гібелі там сына, але першым пахавалі яго самога

«Дзе мараль?» Расійскі вайсковец вярнуўся ў родную Бурацію, а яго дом разрабавалі. Скралі нават унітаз

Nashaniva.com