Ва Украіне знайшлі беларуску, якая нелегальна жыве там два з паловай гады

Дзяржаўная міграцыйная служба Украіны паведаміла пра выяўленне ў горадзе Залатаноша Чаркаскай вобласці грамадзянкі Беларусі, якая даўно парушыла ўсе дазволеныя тэрміны знаходжання на тэрыторыі краіны. 

23.12.2024 / 19:37

Фота: dmsu.gov.ua

Паводле паведамлення ўкраінскай дзяржаўнай структуры, беларуска нелегальна жыве ва Украіне з мая 2022 года. Калі гэта стала вядома, яе прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, спагналі штраф і прынялі рашэнне аб прымусовым вяртанні ў краіну паходжання або трэцюю краіну.

Пакінуць тэрыторыю Украіны грамадзянка Беларусі абавязаная да 18 студзеня 2025 года. 

У Беларусь прыехала ў два разы больш працоўных мігрантаў, чым летась. Якая краіна ў лідарах?

Беларус пра ўмовы ў лагерах для ўцекачоў: Калі маеш досвед, то разумееш, што ўсё можа быць і кепска, і сумна

У Польшчы раскрылі сетку па дастаўцы мігрантаў у Еўрасаюз праз Беларусь

Nashaniva.com