У Століне ў лазні ўчадзела пара

Муж памёр, жонка ў бальніцы.

24.12.2024 / 09:41

Ілюстрацыйнае фота

Няшчасце здарылася вечарам у панядзелак. У 22:38 ратавальнікам паступіла паведамленне, што ў лазні атруцілася чадным газам пара, паведамляе прэс-служба МНС.

Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі, якая прыбыла па выкліку, канстатавала смерць 63-гадовага гаспадара, яго маладзейшая на 12 гадоў жонка шпіталізавана.

Меркаваная прычына гібелі і шпіталізацыі — атручэнне чадным газам у выніку заўчаснага закрыцця засаўкі коміна печы.

Nashaniva.com