Суд на Каляды. У Мінску пачаўся завочны працэс над Славам Камісаранкам
Яму пагражае да пяці гадоў зняволення.
24.12.2024 / 11:13
Слава Камісаранка. Скрын відэа: slavakomissarenko / YouTube
Мінскі гарадскі суд пачаў разгляд у парадку спецвытворчасці крымінальнай справы ў дачыненні да стэндапера Славы Камісарэнкі.
Яму ставяць у віну тры артыкулы:
- ч. 1 арт. 130 (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на распальванне іншай сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці);
- ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі);
- ч. 1 арт. 368 (публічная абраза Лукашэнкі).
Судзіць Камісаранку будзе Настасся Папко. Яна працуе па палітычных справах больш за 10 гадоў.
Нагадаем, пра будучы суд над Камісаранкам стала вядома ў жніўні 2024 года. Сам комік яшчэ напачатку 2022 года абвясціў, што яго шукае беларускі КДБ, і з'ехаў з Расіі.