У Віцебску будуць судзіць жонку беларуса, які адмовіўся адказваць на пытанні сілавікоў пры затрыманні
Заўтра ў судзе Чыгуначнага раёна Віцебска пройдзе суд над Веранікай Кабылковай, педагогам-псіхолагам з Шуміліна. Яе абвінавачваюць па дэкрэце №7 (атрыманне замежнай бязвыплатнай дапамогі), піша «Хрысціянская візія».
26.12.2024 / 16:03
Яе муж Арцём трапіў пад пераслед год таму — сілавікі тады затрымалі яго за падпіскі, але не змаглі запісаць «пакаяльны» ролік.
Год таму затрымалі мужа Веранікі Арцёма. На міліцэйскім відэа ён адмовіўся адказваць на пытанні сілавікоў. «Свае дзеянні ў сетцы інтэрнэт адмаўляюся каментаваць», — сказаў тады мужчына.
Вядома, што тады Арцёма аштрафавалі на 555 рублёў.
Вянчанне Арцёма і Веранікі ладзіў кс. Анджэй Юхневіч, які зараз знаходзіцца за кратамі і суд над якім таксама пачнецца заўтра.