Вярнулася чарга на выезд з Беларусі ў бок Польшчы

Дзяржаўны памежны камітэт прыводзіць наступныя звесткі па стане на 08:00 раніцы

27.12.2024 / 08:15

Ілюстрацыйнае фота

Вярнулася чарга на выезд з Беларусі ў бок Польшчы, якой не было ўчора.

На памежным пераходзе «Брэст» стаяць 250 легкавых аўтамабіляў і сем аўтобусаў. У Казловічах — 235 фураў.

Чэргаў на выезд у бок Літвы няма.

Раней паведамлялася пра гіганцкія чэргі на вяртанне з Польшчы і Літвы ў Беларусь.

55 гадзін на машыне і да 100 еўра за падсадку ў аўтобус. Пекла на ўездзе ў Беларусь з Польшчы

Nashaniva.com