Пенсіянерка з Гродна ледзь не страціла 62 тысяч рублёў. Яе спыніў супрацоўнік банка
У Ленінскі РАУС звярнуўся прадстаўнік аднаго з банкаў рэгіёна і паведаміў, што пенсіянерка хоча перавесці амаль 62 тысячы рублёў на падазроны рахунак на падставе дапамогі ў куплі нерухомасці сыну, паведамляе абласная міліцыя.
27.12.2024 / 10:35
71-гадовай жыхарцы абласнога цэнтра ў месенджары паступіў званок ад невядомага, які прадставіўся Верамко Уладзіславам Рыгоравічам — супрацоўнікам праваахоўных органаў, паведаміўшы, што пенсіянерка нібыта пераводзіць грошы на падтрымку ваенных дзеянняў.
Таксама сказаў, што хутка да яе прыйдуць з ператрусам і, каб захаваць грошы, іх неабходна перавесці на ўказаны рахунак. Пажылая дама паслухалася невядомага, адкрыла картку ў банку і папоўніла яе на 61670 рублёў.
На шчасце, супрацоўнікі банка праявілі пільнасць і паведамілі пра свае падазрэнні ў міліцыю.