Лукашэнка на дабрачынным дзіцячым свяце сказаў дзецям: «Надо!»

Аляксандр Лукашэнка на дабрачынным свяце ў рамках акцыі «Нашы дзеці» расказаў дзецям, чаму важна старанна вучыцца, піша БелТА.

27.12.2024 / 12:01

Фота: БелТА

«Для таго каб правільна вызначыцца ў будучым жыцці, сёння трэба вучыцца. Я разумею, што раніцай вы прачынаецеся, як і я калісьці, як і старэйшыя вашыя сябры, выкладчыкі, настаўнікі, — нікуды не хочацца ісці, і надвор'е брыдкае, хочацца дома застацца… але ёсць такое слова, якое нядаўна на шчыт паднялі, «трэба». Разумееце, трэба (надо)! Вось вы прачынаецеся, нікуды не хочаце ісці, а тым больш вучыцца. Але вы памятаеце: цяпер гэта трэба! Каб потым было лягчэй. Таму вучоба — гэта цяжка, але трэба. Бо гэта ваш падмурак у жыцці. Без гэтага падмурка не можа быць у вас нармальнага дарослага жыцця», — сказаў ён.

Nashaniva.com