«Азербайджанскія авіялініі» прыпыняюць палёты ў некалькі гарадоў Расіі
Сёння самалёт Баку — Мінеральныя Воды вярнуўся назад у сталіцу Азербайджана.
27.12.2024 / 12:23
AZAL
«Азербайджанскія авіялініі» (AZAL) прыпыняюць палёты ў некаторыя гарады Расіі, паведамляе ў пятніцу Trend са спасылкай на авіякампанію.
Як паведамляецца, авіякампанія «Азербайджанскія авіялініі», беручы пад увагу вынікі папярэдняга расследавання прычын катастрофы самалёта Embraer 190 і магчымыя рызыкі для бяспекі палётаў, прыпыняе рэйсы з Баку з 28 снежня 2024 года да заканчэння канчатковага расследавання ў наступныя гарады: Мінеральныя Воды, Сочы, Валгаград, Уфа, Самара, Грозны, Махачкала.
Сёння самалёт Баку — Мінеральныя Воды вярнуўся назад у сталіцу Азербайджана.
Азербайджанскі дэпутат: Расія павінна выбачыцца за атаку на самалёт Баку — Грозны