На МКАД перакуліўся грузавік
ДТЗ адбылося каля 16:00 на ўнутраным кальцы МКАД у раёне 54-га км, паведамляе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
27.12.2024 / 19:03
Паводле папярэдняй інфармацыі, 51-гадовы кіроўца грузавіка Iveco не ўлічыў асаблівасці і стан транспартнага сродку, стан дарогі і ўмовы надвор'я, у выніку чаго выехаў за межы праезнай часткі. Грузавік пры гэтым перакуліўся.
Кіроўцу агледзелі медыкі, ад шпіталізацыі ён адмовіўся.