У Мінску з'явілася «гламурнае таксі»
У Мінску заўважана гламурнае таксі. Відэа пра паездку змясцілі ў тыктоку.
28.12.2024 / 11:13
За рулём у ружовым — дзяўчына. Салон і руль стылізаваныя стразамі, ёсць навагоднія цацкі.
Каментатарам спадабалася такое аўто, адзін з іх напісаў, што ездзіў з гэтай дзяўчынай, яна прыемная і таварыская.
Іншыя яго падтрымалі: ездзіць бяспечна, усё чысценька, кіроўца свята стварае і сабе, і пасажырам.