Папярэдняя прычына забойства чатырох дзяцей у Расіі — рэўнасць да жонкі

Мужчына вырашыў, што яму сістэматычна здраджвалі, і зарэзаў трох хлопчыкаў і дзяўчынку, якіх лічыў не сваімі, піша Mash.

28.12.2024 / 12:10

Сёння ноччу жанчына спусцілася на першы паверх дома ў Мяжурцы.

На падлозе ляжалі целы трох сыноў — 3, 5 і 7 гадоў — і іх аднагадовай сястры. Побач сядзеў муж, які спрабаваў перарэзаць сабе горла. Яго спыніў брат, які спусціўся на шум.

Мужчыну без прытомнасці адвезлі ў рэанімацыю і падключылі да ШВЛ. Двое старэйшых дзяцей не пацярпелі.

Nashaniva.com