Пад Гомелем жанчыну збілі на пешаходным пераходзе
Пазадарожнік «БМВ Х6» увечары 27 снежня збіў жанчыну ў Гомельскім раёне. Яна загінула на месцы, паведамілі ў Гомельскім УУС.
28.12.2024 / 16:46
«35-гадовы кіроўца, кіруючы аўтамабілем «БМВ Х6» і рухаючыся па аўтадарозе М-5 «Мінск — Гомель», з боку Мінска ў напрамку Гомеля, учыніў наезд на 37-гадовую жанчыну-пешахода…, якая перасякала праезную частку дарогі па нерэгуляваным пешаходным пераходзе», — паведамілі ў мясцовым УУС.
Ад атрыманых траўмаў жанчына загінула на месцы.