Брытанскі заапарк выпусціў на волю рэдкіх слімакоў

Маленькія сухапутныя слімакі віду, які лічыўся ўжо дашчэнту вымерлым, былі выведзеныя ў заапарку Чэстара ў Вялікабрытаніі і выпушчаныя назад у дзікую прыроду. Раней невялікую калонію гэтых слімакоў нечакана выявілі на адасобленым партугальскім архіпелагу Ільяш-Дэзерташ, размешчаным недалёка ад Мадэйры, піша Euronews.

28.12.2024 / 22:23

Фота: AP

Працуючы з экспертамі з заапарка Брыстоля ў Вялікабрытаніі і заапарка Баваль у Францыі, супрацоўнікі Чэстара змаглі развесці каля 1300 слімакоў, што, як спадзяюцца навукоўцы, дазволіць выратаваць від ад вымірання.

Для іх жыцця спецыялісты ўзнавілі ў пераабсталяваным грузавым кантэйнеры мініяцюрныя рэзервуары з прыдатнай для слімакоў ежай і ўмовамі.

Перад тым, як выпусціць слімакоў на астравы, іх пазначылі ідэнтыфікацыйнымі кропкамі, каб спецыялісты маглі сачыць за імі. Лічыцца, што гэта апошнія прадстаўнікі свайго віду на планеце.

У Камянецкім раёне стварылі ферму з гадаванцамі, мяса якіх спажываюць у дарагіх рэстаранах

«Ён стаіць, а на шыі заматаная вялізная змяя». Беларускі пяцікласнік расказаў пра сваіх незвычайных хатніх гадаванцаў

Навуковец раіць саджаць на лецішчы лаванду і разводзіць паўлінаў. Навошта?

Nashaniva.com