У студзені пенсіі і дапамогі ў Беларусі выплацяць датэрмінова

Грошы пенсіянеры атрымаюць яшчэ да праваслаўнага Раства.

29.12.2024 / 17:51

Пра гэта паведамляе «Белпошта». 

Справа ў тым, што 7 студзеня будуць працаваць толькі дзяжурныя аддзяленні. Атрымаць грошы ў аб’ектах паштовай сувязі ўсіх абласцей Беларусі і Мінска можна будзе ўжо з 4 студзеня.

У аддзяленнях пошты ў Гомелі і Гродне пенсіі і дапамогі выплацяць 6 студзеня.

Пенсіі праз пошту

З 1 ліпеня 2024 года пенсіі ў Мінску, гарадах абласнога падпарадкавання і раённых цэнтрах выплачваюцца ў большасці выпадкаў праз банкі.

Права атрымліваць іх праз пошту па жаданні захавалася толькі для пенсіянераў старэйшых за 70 гадоў, інвалідаў I і II групы, грамадзян, якія не маюць пашпарта па рэлігійных перакананнях (пры наяўнасці спецыяльнага заключэння, што пацвярджае асобу).

Правілы таксама не змяніліся для тых, хто пражывае ў сельскай мясцовасці.

З 1 студзеня 2025 года ўказам уводзяцца дадатковыя катэгорыі пенсіянераў, якія змогуць атрымліваць выплаты на пошце, у тым ліку з дастаўкай на дом.

Сярод іх:

Іншыя катэгорыі пенсіянераў пры жаданні таксама змогуць перавесці выплаты з банка на пошту. Аднак пры ўмове аплаты паслуг пошты па ўсталяваных тарыфах за дастаўку пенсій.

Nashaniva.com