Расійскія мытнікі затрымалі рэкордную партыю кантрабандных цыгарэт з Беларусі

Метады хавання кантрабанды становяцца ўсё больш вынаходлівымі.

29.12.2024 / 18:48

Фота: Бранская мытня

Пра гэтае паведамляе выданне «Флагшток».

У Краснагорскім раёне Бранскай вобласці супрацоўнікі мабільнай мытнай групы спынілі грузавы аўтамабіль, якім кіраваў 54-гадовы грамадзянін Беларусі.

Паводле дакументаў, кіроўца перавозіў адсеў друзу з Гомеля ў Бранск, але пры аглядзе мытнікі выявілі пад адсевам 359 скрынак з цыгарэтамі.

Усяго было канфіскавана 173 тысячы пачак цыгарэт Карона Kalisto Super Slim. Агульны кошт кантрабанды мытнікі ацанілі ў 22,3 мільёна расійскіх рублёў (каля $ 211 тысяч).

Фота: Бранская мытня

Бранскія мытнікі рэгулярна выяўляюць пастаўшчыкоў кантрабандных цыгарэт з Беларусі. Аднак гэтая партыя стала найбуйнейшай за апошні час. З 1 красавіка 2024 года ў Расіі тытунёвая прадукцыя ўключана ў спіс стратэгічна важных тавараў і рэсурсаў.

У выніку ў дачыненні да беларуса было распачата крымінальная справа за кантрабанду стратэгічна важных рэсурсаў, здзейсненую ў буйным памеры. Мужчыну пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі альбо штраф у памеры да 1 мільёна расійскіх рублёў (каля $ 9,5 тысяч).

Фота: Бранская мытня

Беларускія цыгарэты складаюць 84,5% усіх кантрафактных паставак тытунёвай прадукцыі ў Расію. Кантрабанда квітнее з-за розніцы ў цэнах на тытунёвыя вырабы. У Расіі мінімальная цана на цыгарэты ў 2024 годзе складае 129 расійскіх рублёў (каля $ 1,22). Самыя танныя беларускія цыгарэты на сённяшні дзень каштуюць 2,65 рубля (прыкладна $ 0,8).

У аэрапорце Сіцыліі затрымалі беларуса з чамаданамі цыгарэт

З пачатку года ў Літву прыляцеў 351 метэазонд з Беларусі

Беларус вёз у Еўрасаюз рэкордную партыю кантрабандных цыгарэт — на 2,6 млн еўра

Кантрабандысцкае ноу-хау: беларускія цыгарэты ўмантавалі ў модульныя будынкі

Nashaniva.com