За дзень у краіне патанулі два маладыя хлопцы

Паводле звестак МНС, здарэнні адбыліся ў розных кутках краіны. Звяртае на сябе ўвагу ўзрост загінулых. 

30.12.2024 / 09:24

29 снежня ў 9:55 паступіла паведамленне пра тапельца ў вадасховішчы Дразды ў аграгарадку Ждановічы Мінскага раёна. Ратавальнікі дасталі з вады цела 23-гадовага хлопца.

Праз некалькі гадзін ратавальнікам паступіла паведамленне аб аналагічным здарэнні ў Дзвіне каля вёскі Труды Мёрскага раёна Віцебскай вобласці.

Работнікі МНС дасталі з вады 18-гадовага хлопца. 

Nashaniva.com