Сёння пачалі судзіць адміністратара тэлеграм-чата «Propovednik»

Справу 52-гадовага Уладзіміра Шпака ў Мінскім гарадскімі судзе разглядае суддзя Вера Галаўкова.

30.12.2024 / 11:40

Уладзіміру інкрымінаваныя ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім), ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), піша «Вясна».

МУС прызнаў праект «Propovednik» «экстрэмісцкім фармаваннем» 24 ліпеня. Аднак пра затрыманне адміністратара тэлеграм-канала «Propovednik» сілавікі паведамілі яшчэ ў маі.

Тады паведамлялася, што мужчына «распальваў нацыянальную і сацыяльную нянавісць, заклікаў да гвалту, выступаў за радыкалізацыю і тэрарызм».

Nashaniva.com