Вярхоўны суд прызнаў вінаватым у генацыдзе памерлага ў ЗША

Канстанціну Смоўскаму не прызначылі пакарання.

30.12.2024 / 11:49

Фота: БелТА

Вярхоўны суд прызнаў вінаватым у генацыдзе беларускага народа (артыкул 127 КК) памерлага ў ЗША ўраджэнца Украіны Канстанціна Смоўскага, паведамляе прэс-служба суда.

Мужчыну прызналі вінаватым у «дзеяннях, здзейсненых з мэтай планамернага знішчэння цалкам беларускага народа як нацыянальнай і этнічнай групы». У сувязі са смерцю абвінавачанага прысуд вынеслі без прызначэння пакарання.

Смоўскі нарадзіўся ў 1889 годзе на тэрыторыі сучаснай Украіны. З студзеня 1943 года па май 1944 года ён у складзе 118-га батальёна здзяйсняў масавыя забойствы мірнага насельніцтва, у тым ліку асоб, якія знаходзіліся ў бездапаможным стане. Памёр 8 сакавіка 1960 года на тэрыторыі ЗША.

Nashaniva.com