Мінскія ўлады расказалі, які сабекошт паездкі ў метро
Сёння метро — датаваны з гарадскога бюджэту від транспарту.
30.12.2024 / 12:31
«Сабекошт адной паездкі — 2 рублі 12 капеек, па факце жыхары плацяць 90 капеек. Датацыя ідзе з гарадскога бюджэту — каля Br134 млн штогод», — расказаў старшыня Мінскага гарвыканкама Уладзімір Кухараў.
Паводле яго слоў, метрапалітэн займае каля 40 працэнтаў у агульным аб'ёме пасажырскіх перавозак у горадзе.
Сёлета колькасць перавезеных пасажыраў вырасла на 8%, выручка ад рэалізацыі паслуг дадала 12%, а прыбытак прадпрыемства — 10%. Зарплата ў супрацоўнікаў метрапалітэна ў гэтым годзе вырасла на 16% у параўнанні з папярэднім годам.