У Віцебску машына насмерць збіла 30-гадовага мужчыну
Здарылася гэта на нерэгуляваным пешаходным пераходзе.
01.01.2025 / 21:05
Сёння раніцай 57-гадовы кіроўца Skoda Fabia, рухаючыся па вуліцы Зеленагурскай у Віцебску, на нерэгуляваным пешаходным пераходзе не прапусціў пешахода і наехаў на яго.
У выніку ДТЗ пешаход, 30-гадовы мужчына, ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння, паведамляе ДАІ Віцебскай вобласці.