Лукашэнка правёў нараду з даверанымі асобамі па выбарах

Аляксандр Лукашэнка праводзіць сустрэчу з даверанымі асобамі, якія будуць працаваць у яго камандзе падчас прэзідэнцкіх выбараў, паведамляе «Пул першага».

03.01.2025 / 11:46

Фота: Пул першага

Лукашэнка падзякаваў за падтрымку.

«Сабрана 2,5 мільёна подпісаў. Гэта высокі ўзровень даверу. Мы павінны зрабіць усё, каб не падмануць чаканні нашых прыхільнікаў», — сказаў ён.

У Лукашэнкі — 15 давераных асобаў. Фармальна яны могуць весці агітацыю замест яго, праводзіць мерапрыемствы і ўдзельнічаць у дэбатах. Зрэшты, усё тое самае яны маглі рабіць і без статусу «даверанай асобы».

Хто гэтыя людзі?

  1. Віктар Ананіч — старшыня праўлення Беларусбанка
  2. Дзмітрый Баскаў — былы кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі, бізнэсмен
  3. Уладзімір Громаў — оперны спявак
  4. Дзмітрый Жук — галоўны рэдактар «СБ. Беларусь сегодня»
  5. Наталля Качанава — спікер Савета Рэспублікі
  6. Андрэй Крываносаў — ваенны камісар Гомельскай вобласці
  7. Глеб Лапіцкі — дырэктар «Славянскага базара»
  8. Аляксандр Лук’янаў — кіраўнік БРСМ
  9. Павел Муравейка — першы намеснік міністра абароны
  10. Алег Румо — трансплантолаг
  11. Міхаіл Русы — член Савета Рэспублікі
  12. Юрый Сянько — кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў
  13. Дзмітрый Шаўцоў — дэпутат Палаты прадстаўнікоў
  14. Вольга Шпілеўская — кіраўніца прадстаўніцтва тэлерадыёкампаніі «Мір»
  15. Іван Эйсмант — кіраўнік БТ

Nashaniva.com