Улады Венесуэлы паабяцалі заплаціць $100 тысяч за інфармацыю, якая дапаможа затрымаць апазіцыйнага палітыка Гансалеса Уруцію

Ён быў галоўным супернікам выбранага прэзідэнта Нікаласа Мадуры на выбарах у ліпені мінулага года. Апазіцыя настойвае, што на выбарах перамог Гансалес, але іх вынікі былі сфальсіфікаваныя, нагадвае Радыё Свабода.

03.01.2025 / 15:16

Эдмунда Гансалес Уруція і лідарка апазіцыі Марыя Карына Мачада, якую не дапусцілі да выбараў. Фота: Ariana Cubillos / AP

Гансалес, які знаходзіцца ў Іспаніі, паабяцаў вярнуцца ў Венесуэлу да 10 студзеня — дня інаўгурацыі Мадуры. Ён таксама плануе прынесці прэзідэнцкую прысягу.

Міністэрства ўнутраных спраў Венесуэлы заявіла, што да гэтага дня фотаздымкі Гансалеса з надпісам «вышукваецца» будуць размешчаныя ва ўсіх аэрапортах і наземных памежных пунктах.

Кандыдат ад венесуэльскай апазіцыі папрасіў прытулку ў Іспаніі і з'ехаў з краіны

Апанент Мадуры пасля выезду з Венесуэлы заявіў, што яго прымусілі прызнаць новага прэзідэнта

Еўрапарламент прызнаў Эдмунда Гансалеса прэзідэнтам Венесуэлы

Nashaniva.com