У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 18 прозвішчаў — цяпер у ім 4826 чалавек
3 студзеня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
03.01.2025 / 15:36
Сярод іншых, у спіс дадалі спевака Дзядзю Ваню, якога асудзілі да 2,5 года «хатняй хіміі» паводле «народнага» арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
Стаў вядомы прысуд музыканту Дзядзю Ваню
Спевака Дзядзю Ваню будуць судзіць за ўдзел у пратэстах