У выніку расійскага ўдару па пасёлку ў Сумскай вобласці разбураны пад'езд жылога дома
Ратавальнікі эвакуіравалі 14 чалавек і выратавалі бабулю.
04.01.2025 / 22:38
Разбураны пад'езд жылога дома ў Свесе. Фота: ДСНС Украіны
Удар па жылым сектары расійскія войскі нанеслі ў другой палове дня. Пра гэта паведамляе Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сітуацыях.
У выніку атакі быў разбураны пад'езд пяціпавярховага жылога дома з пятага да першага паверха. Усяго пацярпелі 4 шматкватэрныя дамы.
Разбор завалаў дома. Фота: ДСНС Украіны
Паводле папярэдняй інфармацыі, траўмы атрымалі 10 чалавек, сярод іх 2 дзіцяці. Ратавальнікі працягваюць аварыйна-аднаўленчыя і пошукавыя работы.