Зяленскі распавёў, калі адбудуцца выбары ва Украіне

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што правядзенне выбараў ва Украіне стане магчымым толькі пасля завяршэння вайны або пасля змен у заканадаўстве. 

06.01.2025 / 08:53

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Фота: Getty Images

«Ва Украіне ўсе разумеюць, што гэта [выбары] немагчыма зрабіць, пакуль не скончыцца вайна, ці трэба мяняць заканадаўства. Я лічу, што выбары адбудуцца адразу пасля заканчэння ваеннага становішча. Гэта па законе. Або парламентарыям трэба сабрацца і мяняць заканадаўства, што будзе зрабіць вельмі цяжка, таму што грамадства супраць», —сказаў Зяленскі ў інтэрв'ю амерыканскаму падкастару Лексу Фрыдману.

Па словах Зяленскага, украінскае грамадства супраць правядзення выбараў, паколькі неабходна стварыць інфраструктуру для галасавання 8,5 млн украінцаў, якія выехалі за мяжу. 

@nashaniva Прэзідэнт Украіны расказаў, што Лукашэнка прасіў у яго прабачэння ў першыя дні нападу Расіі на Украіну #беларусь #украина #жывебеларусь #минсксейчас #нашаніва #белорусы #беларусьновости #новостибеларуси ♬ Crime Scene - Avery Alexander

«Мільёны людзей на акупаваных тэрыторыях. Я не кажу пра акупацыю 2014 года нават, а пра акупацыю якая вось зараз была. Што рабіць з тымі людзьмі? Гэта складанае пытанне. І адно з самых несправядлівых выглядае, як галасаваць без мільёна вайскоўцаў. То-бок, гэта немагчыма», — дадаў ён. 

Nashaniva.com