У Кітаі здарыўся землятрус. Дзясяткі загінулых

У Тыбецкім аўтаномным раёне ўведзены рэжым экстранага рэагавання на надзвычайную сітуацыю другога ўзроўня.

07.01.2025 / 08:15

Землятрус магнітудай 7,1 зарэгістравалі ў Тыбецкім аўтаномным раёне на паўднёвым захадзе Кітая каля мяжы з Непалам. 

Паведамляецца, што эпіцэнтр падземных штуршкоў знаходзіўся за 163 км на паўднёвы захад ад горада Шыгацзэ — другога па велічыні ў Тыбеце з насельніцтвам каля 800 тысяч чалавек.

Кітайскія СМІ паведамляюць пра як мінімум 53 загінулых. 

Nashaniva.com