Марк Цукерберг заявіў пра адмову ад фактчэкераў і «вяртанне да каранёў»

Амерыканскі бізнэсмен Марк Цукерберг, найбольш вядомы як уладальнік сацсетак Facebook і Instagram, заявіў пра занадта вялікую колькасць памылак і цэнзуры ў сэрвісах ягонай кампаніі Meta. У сувязі з гэтым у іх анансаваныя вялікія рэформы. 

07.01.2025 / 19:01

Марк Цукерберг. Фота: AP Photo/Godofredo A. Vásquez

Паводле слоў Марка Цукерберга, Facebook і Instagram надалей адмовяцца ад фактчэкераў, а замест іх з'явяцца «заўвагі супольнасці». Іншая праграма фактчэкінгу, якая выкарыстоўвалася Meta апошнія некалькі гадоў, будзе скасаваная. Яе заменяць заўвагі карыстальнікаў, аналагічныя падыходу ў сацсетцы X.

«Мы дасягнулі пункту, калі ў нас стала занадта шмат памылак і цэнзуры. Нядаўнія выбары [прэзідэнта ЗША] сталі пераломным момантам на карысць таго, каб зноў паставіць свабоду слова ў прыярытэт. Мы збіраемся вярнуцца да нашых каранёў, засяродзіцца на змяншэнні колькасці памылак, спрашчэнні палітыкі і аднаўленні свабоды слова на нашых платформах», — заявіў Цукерберг у відэазвароце.

Усю віну за ранейшую цэнзуру ў Meta Цукерберг усклаў на ўрад ЗША і традыцыйныя СМІ, заявіўшы, што менавіта яны ціснулі на ягоную кампанію.

Цяпер цэнзура застанецца толькі для асабліва крымінальных запісаў, прысвечаных наркотыкам, тэрарызму і эксплуатацыі дзяцей.

Facebook амаль дзесяць гадоў даваў чытаць кампаніі Netflix асабістыя паведамленні карыстальнікаў

Рэдагаванне выяў з дапамогай генератыўнага ШІ прыходзіць у Instagram

Instagram зробіць Reels больш працяглымі для канкурэнцыі з TikTok і YouTube?

Што такое Bluesky, куды беларусы сыходзяць з твітара? І ў якім стане цяпер Bel_sky?

Nashaniva.com