У Брэсце судзяць яшчэ трох чалавек за пратэсты чатырохгадовай даўніны
Сёння Ленінскі суд Брэста пачаў разгляд крымінальнай справы супраць трох чалавек: Дзмітрыя Матвіенкі, Аляксея Кульбакова, Арцёма Дангізяна.
08.01.2025 / 13:58
Усіх абвінавачваюць па ч.1 арт.342 (Групавое парушэнне грамадскага парадку). Ролю суддзі выконвае Андрэй Грушко, піша Брэсцкая вясна.
Мяркуючы па профілі, Аляксей Кульбакоў валодае бізнесам па перавозцы негабарытных грузаў (з офісам у Брэсце). Апошні раз быў у сетцы напрыканцы кастрычніка 2024 года (магчыма, тады і быў затрыманы).
З-за якіх менавіта падзей судзяць гэтых людзей, на дадзены момант невядома. Верагодна, гэта звязана з акцыяй пратэсту, якая праходзіла 10 жніўня 2020 года ў Брэсце.