У Магілёве маленькае дзіця ўпала з пятага паверха
Хлопчык 2023 года нараджэння загінуў пры падзенні з 5-га паверха ў Магілёве, паведаміла прэс-служба Следчага камітэта.
08.01.2025 / 18:24
Трагедыя адбылася сёння днём. Дзіця знаходзілася дома з мамай і бабулямі. Дарослыя рабілі хатнія справы, а дзіця гуляла.
Тое, што дзіцяці няма ў пакоі, а акно адчыненае, заўважыла адна з бабуль. Выглянуўшы ўніз, жанчына ўбачыла дзіця, што ляжала на зямлі.
Паводле папярэдняй інфармацыі, хлопчык залез на крэсла, якое стаяла побач з падваконнікам, адчыніў акно і ўпаў уніз з вышыні 5-га паверха. Ад атрыманых траўмаў ён загінуў.