Пры ўдары па Запарожжы загінулі 13 чалавек, 63 параненыя

Па даных украінскіх уладаў, па Запарожжы былі выпушчаныя прынамсі дзве расійскія кіраваныя авіябомбы.

09.01.2025 / 08:04

Mvs.gov.ua

Украінская служба па надзвычайных сітуацыях паведамляе, што ў выніку расійскага авіяўдару па Запарожжы загінулі 13 чалавек, а 63 пацярпелі.

У паведамленні таксама сказана, што выратавальныя службы ліквідавалі пажар на плошчы 800 метраў у нейкім адміністрацыйным будынку, патушаныя таксама тры аўтамабілі.

Пры ўдары пашкоджаныя чатыры адміністрацыйныя будынкі, 27 аўтамабіляў і трамвай, піша Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях.

Па даных украінскіх уладаў па Запарожжы былі выпушчаныя прынамсі дзве расійскія кіраваныя авіябомбы.

Расейскія ўлады ўдар па Запарожжы не каментавалі.

Nashaniva.com