Якім быў сярэдні ўзрост жаніхоў і нявест у 2024 годзе

Сярэдні ўзрост жаніха склаў 33 гады, нявесты — 30 гадоў.

09.01.2025 / 08:24

Фота: Мінск-навіны

Такія лічбы назвалі ў мінскім Палацы грамадзянскіх абрадаў.

Пры гэтым розніца ўзроставага парогу фіксавалася ад 19 да 68 гадоў у мужчын і ад 18 да 63 гадоў у жанчын. Прыкладна 70% тых, хто ўступіў у шлюб, — мінчане, 30 % — іншагароднія, пішуць «Мінск-Навіны».

Самым актыўным вясельным сезонам летась традыцыйна сталі летнія месяцы.

Асаблівы пік адзначаўся ў так званыя «люстраныя» (ці амаль такія) даты: 08.08.2024 і 24.08.2024.

Самымі непапулярнымі месяцамі ў пар сталі студзень і май.

Nashaniva.com