МТС прапануе неабмежаваную мабільную сувязь

Новы тарыфны план «Абсалют» ад МТС прапануе бязмежную колькасць званкоў на ўсе нумары ўнутры краіны за 290 тысяч рублёў штомесяц

06.03.2010 / 19:56

Новы тарыфны план «Абсалют» ад аператара МТС прапануе абанентам неабмежаваную мабільную сувязь за 290 тысяч рублёў штомесяц. Заплаціўшы адзін раз гэтыя грошы,

карыстальнікі атрымаюць бясплатныя званкі ва ўсе сеткі краіны і на даведачна-інфармацыйныя нумары, бясплатныя SMS, MMS і інтэрнэт.
Нумар для сябе можна будзе абраць з дыяпазона +375 33 3333ХХХ альбо выбраць іншыя элітныя нумары.
Адзінае абмежаванне — міжнародныя званкі. Іх колькасць складае 200 хвілінаў.

Відаць, прапанова найперш зацікавіць бізнэсоўцаў альбо кампаніі. Шараговых карыстальнікаў адштурхне высокая абаненцкая плата - $100.

ЯМ