Крывец адзначыўся першым голам у чэмпіянаце Польшчы

Ягоная каманда, познаньскі «Лех», перамагла з лікам 3–1 «Краковію»

06.03.2010 / 20:35

Беларускаму футбалісту Сяргею Крыўцу хапіла дзвюх гульняў у чэмпіянаце Польшчы, каб адзначыцца першым голам.

Беларус забіў адзін з мячэй у матчы познаньскага «Леха», за які гуляе наш суайчыннік, з «Краковіяй».

Праўда, як адзначаюць польскія СМІ, спачатку Крывец фактычна «прывёз» гол у варот сваёй каманды, аддаўшы на 20-й хвіліне недакладную перадачу. А ўжо праз тры хвіліны выправіў сітуацыю, забіўшы сам.

У рэшце рэшт «Лех» давёў лік да ўпэўненай перамогі 3–1.
Ужо пры гэтым ліку, на 65-й хвіліне, Крыўца памянялі на іншага іграка.

ЯМ