«Самы бедны прэзідэнт свету» адмовіўся лячыцца ад раку і развітаўся з суайчыннікамі
89-гадовы былы прэзідэнт Уругвая Хасэ Мухіка, вядомы як «самы бедны прэзідэнт свету», адмовіўся ад лячэння анкалагічнай хваробы і развітаўся з суграмадзянамі. Ён заявіў, што хоча правесці апошнія дні на сваёй ферме, працягваючы працаваць да апошняга.
09.01.2025 / 22:36
Хасэ Мухіка ў лістападзе 2024 года. Фота: AP Photo/Natacha Pisarenko
Хасэ Мухіка паведаміў у інтэрв'ю газеце Búsqueda, што адмовіўся ад далейшага лячэння раку стрававода. Палітык расказаў, што хвароба дала метастазы па ўсім целе, нягледзячы на 32 сеансы радыетэрапіі. Урэшце ён папрасіў дактароў не працягваць яго пакуты.
«Калі прыйдзе час паміраць, я памру. Усё проста», — сказаў Мухіка.
Ён плануе правесці апошнія дні свайго жыцця на ферме, дзе жыў і падчас выканання сваіх прэзідэнцкіх паўнамоцтваў у 2010-2015 гадах.
Палітык заявіў, што працягне працаваць да самага канца, пакінуўшы пасля сябе вобраз сціплага і працавітага чалавека.
Хасэ Мухіка вядомы як «самы бедны прэзідэнт свету» дзякуючы свайму ладу жыцця і перакананням. Ён ахвяраваў 90% свайго заробку на дабрачыннасць, жыў на сціплай ферме ў сельскай мясцовасці і за пяць гадоў на пасадзе набыў толькі ўжываную машыну 1987 года выпуску.
Пасля сыходу з палітыкі Мухіка таксама адмовіўся ад пенсіі, якая належала яму як былому сенатару.
Прэзідэнт Уругвая ў самалёце выратаваў ад удушша францужанку
Кустурыца здыме фільм пра «самага чалавечнага» прэзідэнта
Прэзідэнт Уругвая прыйшоў на афіцыйнае мерапрыемства ў сандалях — фотафакт
Лідар Уругвая — самы бедны прэзідэнт у свеце. Бо ён аддае ўвесь заробак бедным
Былы змагар са злачынным рэжымам абраны прэзідэнтам Уругваю