Мінск афіцыйна перавялі на артэзіянскую ваду
У пятніцу ў Мінску адбылася важная падзея: горад афіцыйна перавялі на артэзіянскую ваду. У цырымоніі запуску ўдзельнічаў Аляксандр Лукашэнка, перадае БелТА.
10.01.2025 / 11:21
Мерапрыемства прайшло на новай насоснай станцыі «Шчомысліца». У рамках цырымоніі павярнулі сімвалічны вентыль і зрабілі запуск артэзіянскай вады, якая цяпер будзе выкарыстоўвацца для водазабеспячэння сталіцы.
Гэты праект з'яўляецца часткай вялікай праграмы паляпшэння якасці пітной вады ў Беларусі.
Артэзіянскія крыніцы славяцца сваёй чысцінёй і натуральным саставам, што дазволіць павысіць якасць жыцця жыхароў Мінска.