Украіна не будзе прыпыняць транзіт нафты па нафтаправодзе «Дружба»

Прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль заявіў у Вярхоўнай Радзе, што транзіт нафты па тэрыторыі Украіны ідзе ў адпаведнасці з палажэннямі Энергетычнай хартыі і Пагаднення аб асацыяцыі з ЕС. Акрамя таго, ён адпавядае ўмовам санкцыйнага рэжыму, устаноўленага ў Еўрасаюзе, які дазваляе Венгрыі і Славакіі атрымліваць расійскую нафту трубаправодным транспартам, паведамляе «Укрінфарм».

10.01.2025 / 16:20

Фота: AP Photo/Sergei Grits, File

«Спыненне транзіту нафты па нафтаправодзе «Дружба» будзе прамым парушэннем Украінай дамовы да Энергетычнай хартыі і Пагаднення аб асацыяцыі з ЕС па Украіне. Пры гэтым парушэнне Украінай сваіх міжнародных абавязацельстваў па бяспецы транзіту можа быць выкарыстана як дастатковая падстава для прыцягнення Украіны да адказнасці за спыненне надзейнага і бесперабойнага транзіту нафты», — растлумачыў Шмыгаль.

Таксама Шмыгаль заявіў, што ўрад не планаваў і не плануе падпісваць ніякіх кантрактаў на транзіт расійскага газу.

На гэтым тыдні група дэпутатаў Вярхоўнай Рады зарэгістравала законапраект, якім прапануецца забараніць транзіт расійскай нафты і газу на час ваеннага становішча.

У Расіі заявілі пра ўдар па нафтаправодзе «Дружба» ў Бранскай вобласці

Казахстан значна павялічыў пастаўкі нафты ў Германію праз Беларусь

Пастаўкі расійскай нафты ў Беларусь адноўленыя

Nashaniva.com