Двое пенсіянераў патанулі ў Мінску ў ванных за дзень
Няшчасце здарылася ў пятніцу.
11.01.2025 / 10:05
Спачатку патануў 80-гадовы мужчына ў кватэры па вуліцы Красіна.
Акрамя таго, у той жа дзень вечарам у МНС паступіла інфармацыя аб патанулым у ванным пакоі кватэры па вул. Лейтэнанта Кіжаватава. Там патануў 66-гадовы мужчына.