Мінздароўя распавяло, колькі каштуе выезд хуткай дапамогі і дзень пацыента ў бальніцы

У Міністэрстве аховы здароўя расказалі, колькі ў сярэднім грошай у 2024 годзе выдаткоўваў бюджэт на галоўныя медыцынскія паслугі. 

12.01.2025 / 08:36

Паводле Міністэрства аховы здароўя, сярэдні кошт аднаго выезду брыгады хуткай дапамогі ў 2024 годзе ацэньваўся ў 164 рублі.

Сярэдні кошт аднаго ложка-дня ў аддзяленні тэрапеўтычнага профілю складае 164 рублі, у хірургіі — 191 рубель, у аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі — 1202 рублі.

Такім чынам, сярэдні кошт прыступу апендыцыту абышоўся б у 1171 рубель, калі ўключаў выклік машыны хуткай дапамогі, пяць дзён у стацыянары хірургічнага профілю і візіт у паліклініку, каб закрыць бальнічны.

Сярэднерэспубліканскі кошт аднаго наведвання паліклінікі — 52 рублі.

Nashaniva.com