У Швецыі каралеўскі гвардзеец паслізнуўся і выпадкова прабіў сабе галаву штыком

Пацярпелага аператыўна даставілі ў Каралінскую бальніцу Стакгольма, дзе яму правялі складаную шматгадзінную аперацыю.

12.01.2025 / 23:03

Здарэнне адбылося раніцай ва ўнутраным двары палаца, піша BILD.

Фота: тэлеграм-канал BILD

Лекары паведамілі, што стан салдата ўдалося стабілізаваць.

«Гэта быў няшчасны выпадак. Ён паслізнуўся, і яму проста не пашанцавала. Штык трапіў у галаву за вухам. Яго таварышы дзейнічалі ўзорна, адразу аказаўшы першую дапамогу», — распавёў прэс-сакратар арміі Швецыі Б’ёрн Ліндау.

Салдаты каралеўскай гвардыі нясуць службу з аўтаматычнымі вінтоўкамі, на якіх замацаваны штык-нож. Нягледзячы на здарэнне, змена каравула перад палацам адбылася ў 12:15, як і было запланавана.

Паліцыя пачала расследаванне, каб вызначыць, ці можна класіфікаваць гэты выпадак як вытворчы няшчасны выпадак.

Nashaniva.com