Якія спецыяльнасці з’явяцца ў ВНУ Беларусі

Сёлета ў беларускіх ВНУ адкрываюцца як мінімум дзве новыя спецыяльнасці. Іх будуць выкладаць у Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР) і Беларускім дзяржаўным універсітэце харчовых і хімічных тэхналогій (БДУХіХТ).

13.01.2025 / 11:06

У БДУІР упершыню набяруць студэнтаў на факультэт звышвысокачастотных сістэм, паведамілі ў эфіры СТБ. Спецыялісты будуць займацца распрацоўкай найноўшых сістэм бяспекі, сувязі і навігацыі. Такія кадры патрэбныя для працы з тэхналогіямі «разумных» гарадоў і касмічнай сувязі.

Навучанне будзе працягвацца шэсць гадоў, і выпускнікі атрымаюць кваліфікацыю інжынера.

У БДУХіХТ адкрываецца спецыяльнасць па харчовай бяспецы, перадае БелТА. Выпускнікі змогуць працаваць менеджарамі і інжынерамі па якасці, інжынерамі-тэхнолагамі, інжынерамі па стандартызацыі і сертыфікацыі, мікрабіёлагамі.

Гэтыя новаўвядзенні накіраваны на падрыхтоўку спецыялістаў для сучасных патрэб эканомікі і тэхналагічнага развіцця Беларусі.

Nashaniva.com