БЕЛ Ł РУС

Свет

У Мексіцы шукаюць прастытутку з Расіі, якая пакінула дзіця адно дома і паехала ў клуб. Хлопчык памёр ад голаду

13.01.2025 / 13:4

Nashaniva.com

Напярэдадні Новага года 34-гадовая расіянка Вольга Ідэлевіч патэлефанавала дактарам, сказаўшы, што яе дзіця дрэнна пачуваецца, пішуць «Осторожно, новості».

Медыкі знайшлі 6-гадовага Амара, калі ён ужо быў без прытомнасці, — у кватэры без вады, газу і ацяплення. Хлопчыка адвезлі ў бальніцу, але выратаваць яго не ўдалося.

Ідэлевіч заявіла паліцэйскім, што дрэнна ведае іспанскую мову і адмовілася даваць паказанні. Неўзабаве пасля сыходу супрацоўнікаў яна збегла з кватэры. На дадзены момант яе месцазнаходжанне невядомае.

Паводле папярэдніх даных следства, жанчына была сэкс-работніцай. За некалькі дзён да выкліку дактароў яна пайшла ў начны клуб, пакінуўшы Амара аднаго.

Шэсць гадоў таму жанчына нарадзіла хлопчыка ад мексіканца Марка Антоніа Міджангаса, але ў тым жа годзе пара разышлася, і Вольга падала на мужчыну ў суд. На яе старонцы ў Facebook апублікаваны шматлікія звароты да Марка: яна пісала, што бацька ніяк не ўдзельнічае ў выхаванні сына і нават не спрабуе дапамагчы фінансава.

Як мяркуюць мясцовыя журналісты, каб пракарміць сям’ю, Ідэлевіч была вымушана заняцца сэкс-бізнэсам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула