Прызначылі двух міністраў

Сёння ў Лукашэнкі адбыўся кадравы дзень.

14.01.2025 / 12:14

Артур Карповіч стаў міністрам антыманапольнага рэгулявання і гандлю, а Дзмітрый Кійко — міністрам па падатках і зборах.

Раней Кійко быў намеснікам міністра фінансаў, а Артур Карповіч да гэтага часу працаваў дарадцам аддзялення пасольства Беларусі ў Расіі ва Уфе.

Аляксей Багданаў, які займаў пасаду кіраўніка МАРГ, назначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Казахстане.

Nashaniva.com