У Польшчы створаць міжміністэрскую працоўную групу па візах для беларусаў

Падчас нядаўняга працоўнага візіту ў Варшаву Святлана Ціханоўская сярод іншага падняла пытанне складанасцяў пры атрыманні польскіх працоўных і студэнцкіх візаў для беларусаў. Яе дарадца Дзяніс Кучынскі расказаў, пра што беларускія дэмакратычныя сілы дамовіліся з кіраўніцтвам Польшчы.

15.01.2025 / 17:17

Паводле слоў Дзяніса Кучынскага, польскі бок ведае пра праблему і разгледзіць яе больш дэталёва, а пытанне будзе вырашацца комплексна.

У найбліжэйшы час плануецца стварыць міжміністэрскую працоўную групу для вырашэння праблемы. З польскага боку да яе далучацца прадстаўнікі МЗС, МУС, Міністэрства адукацыі і іншых міністэрстваў. З боку дэмакратычных сілаў — юрыдычная група.

«Спадзяёмся, што праз гэтую групу мы зможам аператыўна вырашаць пытанні і гэтая група дапаможа сістэмна вырашыць складанасці з атрыманнем працоўных і студэнцкіх візаў», — паведаміў Дзяніс Кучынскі.

Беларусы могуць застацца без шэнгена, нават калі яго атрымалі. З'явілася новая тэндэнцыя анулявання віз

Польскія памежнікі затрымалі беларуса, які нелегальна знаходзіўся ў краіне 532 дні

Спецпрадстаўнік МЗС Польшчы па Беларусі не лічыць працэс атрымання польскіх візаў складаным і дарагім

«Бессэнсоўна падаваць апеляцыю». Як беларусам адмаўляюць у польскіх візах і што яны з гэтым робяць

Nashaniva.com