На Гомельшчыне жанчына загінула ў лабавым сутыкненні з мікрааўтобусам
Адзін чалавек загінуў і двое пацярпелі, у тым ліку дзіця ў ДТЗ у Гомельскай вобласці, паведамляе прэс-служба МУС.
15.01.2025 / 20:42
Трагедыя адбылася сёння каля пятай гадзіны вечара на 18 км дарогі Р-37 «Мазыр — Нароўля — мяжа Украіны».
У лоб сутыкнуліся аўтамабіль «Жыгулі» пад кіраваннем 44-гадовай жанчыны і мікрааўтобус Fiat, за рулём якога знаходзіўся 35-гадовы мужчына.
Кіроўца «Жыгулёў» загінула. Яе 16-гадовая пасажырка і кіроўца мікрааўтобуса дастаўленыя ў бальніцу.