Памёр Аляксей Ганчук

Паэт, журналіст і фатограф Аляксей Ганчук памёр на 71-м годзе жыцця 9 студзеня, паведамляе «Суполка беларускіх пісьменнікаў».

16.01.2025 / 08:18

Аляксей Ганчук нарадзіўся 17 студзеня 1954 г. у в. Навасёлкі Кобрынскага р-на. Скончыў кінафотафакультэт Маскоўскага завочнага народнага ўніверсітэта мастацтваў.

Быў аўтарам шматлікіх персанальных фотавыставаў, удзельнікам і дыпламантам абласных і рэспубліканскіх фотаконкурсаў.

Першыя вершы з'явіліся ў перыёдыцы ў 1970-х. Друкаваўся ў зборніках «Дзядзінец. Паэзія Берасцейшчыны» і «Берасцейскія карані», альманаху «Дзень паэзіі», «Першацвеце», «ЛіМе», альманаху «Жырандоля». 

Дэбютная кніга «Белы ганак» убачыла свет у 2010 г. Другая кніга паэзіі — «Берагі» (2019 г.)

Пахаваны ў Жабінцы.

Nashaniva.com