Лукашэнка пра пункты пропуску на мяжы з Польшчай: Ды хай хоць апошні закрыюць

Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання Мінскага гарадскога тэхнапарка пракаментаваў журналістам сітуацыю з пунктамі пропуску на мяжы з Польшчай, піша БелТА.

16.01.2025 / 12:23

«Ды хоць усё хай закрыюць. Мы ж туды не ездзім, мы туды нічога не возім. Што, Мотавелазавод возіць туды прадаваць прадукцыю? Не. Яны ж санкцыі супраць нас увялі. Увялі — добра. Ну мы і не змагаемся супраць той міграцыі і людзей, якія там хочуць жыць і якія туды ідуць. Я ўжо тысячу разоў пра гэта казаў: з пятлёй на шыі я не буду іх абараняць. Гэта значыць, яны накінулі на мой народ санкцыі, а я іх павінен абараняць? Не», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

@nashaniva Лукашэнка: «Хай хоць усё закрыюць. Мы ў Польшчу не ездзім» #польша #беларусь #выборы #политика #новости #пачобут #протесты #2020 #бчб ♬ The Funny Bassoon - Eitan Epstein Music

На мяжы з Польшчай застаўся адзін пункт пропуску для легкавога транспарту і аўтобусаў («Брэст») і адзін для грузавога («Казловічы»). 

Лукашэнка заявіў, што Польшча адмовілася нават весці размовы пра Анджэя Пачобута

Nashaniva.com