У Мінску пусцяць аўтобус праз усе Шабаны

З 20 студзеня ў Мінску пачне працу новы аўтобусны маршрут. Аўтобус атрымаў №171С і маршрут «дыспетчарская станцыя Шабаны — мікрараён Сокал», паведамляе «Мінсктранс».

16.01.2025 / 14:44

Ён будзе хадзіць па буднях. Як відаць з схемы, ад дыспетчарскай у Шабанах ён паедзе ў Сокал не кароткім шляхам, а ў аб'езд праз увесь мікрараён па вуліцах Ротмістрава, Шабаны і Сяліцкага.

У пасёлку Сокал ён таксама наварочвае кругі ці ледзь не вакол усяго раёна. Адначасова па буднях уносяцца змены ў раскладу руху аўтобусных маршрутаў №№ 103, 112С, 112д, 173с.

Nashaniva.com