У Кобрыне пенсіянерка загінула пад коламі таксі
18.01.2025 / 23:19
Машына збіла 73-гадовую жанчыну на пешаходным пераходзе ў Кобрыне. Яна памерла на месцы ДТЗ.
«56-гадовы кіроўца кіраваў аўтамабілем Volkswagen і рухаўся па вуліцы Леніна. Паводле папярэдняй інфармацыі, паблізу дома № 11 ён здзейсніў наезд на 73-гадовую жанчыну-пешахода, якая перасякала праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе справа налева па ходзе руху аўтамабіля», — паведамілі ў Брэсцкім УУС.
У выніку ДТЗ жанчына памерла на месцы здарэння.
Мяркуючы па апублікаваным міліцыяй фота, аўтамабіль, які збіў жанчыну, выкарыстоўваўся як таксі.